У чарзе на беларуска-польскай мяжы стаяць 3 тысячы аўтамабіляў

Пункт пропуску "Брэст"

Пункт пропуску "Брэст" / sb.by

У чарзе на выезд з Беларусі праз пункт пропуску "Брэст" стаіць больш за 3 тысячы аўтамабіляў, паведамляе "Белтаможсэрвіс". Ад моманту рэгістрацыі ў чарзе да перасячэння мяжы цяпер праходзіць каля 6 дзён.

Аўтамабіліст, які раніцай 9 лістапада праходзіў мытны кантроль, зарэгістраваўся ў чарзе яшчэ 3 лістапада. У дзень праз кантроль праходзіць каля 400 аўтамабіляў.

А вось чэргаў з аўтобусаў няма.

Нагадаем, што ў пункце пропуску "Брэст" дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Гэта значыць, вам не трэба сядзець у аўто цэлы тыдзень. Вы павінны прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для брэстчан, але не вельмі зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю 26 лістапада ў адказ на запуск метэазондаў з кантрабандай, якія парушалі працу літоўскіх аэрапортаў. Праз некалькі дзён урадам Літвы было прынята рашэнне, што мяжа будзе закрытая да 30 лістапада. Пасля гэтага большая частка транспарту з чаргі на літоўскай мяжы накіравалася на мяжу з Польшчай. Паведамлялася, што за тыдзень чарга з легкавых аўтамабіляў павялічылася ў шэсць разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.