Беларускі хакеіст Уладзіслаў Калячонак стаў гульцом "Пітсбург Пінгвінз"

Уладзіслаў Калячонак / x.com/penguins/
Беларускі хакеіст Уладзіслаў Калячонак стаў гульцом "Пітсбург Пінгвінз". "Юта" выставіла 23-гадовага абаронцу на драфт адмоваў і збіралася адправіць яго ў фарм-клуб, але ён хутка знайшоў новую каманду — "Пітсбург Пінгвінз" скарыстаўся правам забраць хакеіста з рынку.
Калячонак у чэрвені мінулага года падпісаў з "Ютай" двухгадовы кантракт. У гэтым сезоне згуляў 23 матчы, набраў у іх 5 (2+3) выніковых ачкоў. Апошні раз выходзіў на лёд 9 студзеня. Агулам у НХЛ беларускі хакеіст правёў 62 гульні (дэбютаваў тры гады таму), набраў 12 (4+8) ачкоў. У АХЛ на яго рахунку 150 матчаў, 48 (13+35) ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.