Беларуская ДАІ правядзе "мотазачыстку" па ўсёй краіне
Акцыя пройдзе з 11 па 17 траўня.
Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 11 па 17 траўня правядзе прафілактычную акцыю "Мотарух — без парушэнняў!". Акцыя пройдзе па ўсёй краіне.
Па словах даішнікаў, якія перадае interfax.by, мэта акцыі — "своечасовае рэагаванне на наяўнае становішча, прапаганда бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі матацыклаў і мапедаў, фарміраванне узаемнаветлівых адносінаў паміж удзельнікамі дарожнага руху".
Цэлы тыдзень дашнікі будуць звяртаць павышаную ўвагу на кіроўцаў мотатранспарту. Яны плануюць ладзіць мерапрыемствы сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, у працоўных калектывах, установах адукацыі і непасрэдна на дарозе.
Інспектары наведаюць з рэйдамі моладзевыя забаўляльныя мерапрыемствы, месцы адпачынку, лесапаркавыя зоны.
Фота — interfax.by