Беларуская чыгунка масава скарачае выдаткі за кошт работнікаў

Курс на выжыванне за кошт уласнага персаналу / Сообщество железнодорожников Беларуси
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі (БЧ) з 1 чэрвеня адмяняе надбаўкі за прафесійнае майстэрства, класнасць і кваліфікацыю работнікам прадпрыемства, паведамляе “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Гэтыя даплаты складалі значную частку заробку і датычыліся амаль усіх супрацоўнікаў. Страты ў зарплаце могуць дасягаць ад 250 да 500 рублёў і больш.
Гэта вынікае з загада №196Н, падпісанага 8 траўня 2025 года начальнікам БЧ Вадзімам Верэнічам.
Асабліва балюча гэта ўдарыць па машыністах лакаматываў і маторавагоннага рухомага саставу, якіх у “Супольнасці” называюць “апошнім рубяжом” бяспекі на чыгунцы.
Цікава, што прафсаюзы ўзгаднілі гэты загад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.