Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне
Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне. Фота з ануляванай пячаткай аб выдварэнні з'явілася ў тг-канале Святланы Ціханоўскай.
Сёння стала вядома, што Карыне ўсё ж атрымаецца застацца ў Бучы, дзе яна жыве пасля пераезду з Беларусі. Пра гэта паведаміла журналістка і дэпутатка Ірпеньскага гарсавету Міхаліна Скорык-Шкароўская.
“У нас ёсць выразны сігнал ад Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, што рашэнне аб яе дэпартацыі ў лапы Лукашэнкі адмененае. Чакаем афіцыйных дакументаў”, — распавяла яна.
Гісторыя з дэпартацыяй Карыны Пацёмкінай з Украіны выклікала вялікі рэзананс. Разам з дзяўчынай разбіраўся з праблемай і прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. Аднак гэта таксама на той момант не дапамагло, хоць у ведамстве паабяцалі вырашыць праблему валанцёркі.
Цяпер Карына, якая была ўзнагароджаная падзякай уладаў Бучы за дапамогу ўкраінцам, можа урэшце працягваць займацца сваімі справамі.