Беларускамоўны рэпер MANDZIK прадставіў новы трэк
MANDZIK / instagram.com/mandzzik
Беларускамоўны рэпер MANDZIK прадставіў новы трэк. “Biełaruski Dnb” можна паслухаць на ўсіх стрымінгавых пляцоўках!
Дзяніс Мандзік (сапраўднае імя хлопца) — былы кіраўнік “Моладзі БНФ”. Аднак у сакавіку 2019-га ён пакінуў гэтую пасаду праз незвычайную прычыну: замест палітыкі ён вырашыў займацца музыкай. Аднак пазбегнуць палітыкі ў сваёй творчасці ў яго не атрымалася: у яго рэпе (асабліва пасля пратэстаў 2020-га ў Беларусі) хапае рэфлексіі на актуальныя падзеі.
Цяпер MANDZIK жыве ў Польшчы. Там ён працягвае запісваць трэкі і рыхтуе канцэртны міні-тур.