"Беларуськалію" пагражае штраф за злоўжыванне дамінуючым становішчам на рынку

"Беларуськалій"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла папярэджанне "Беларуськалію".
Чыноўнікі абвінавацілі прадпрыемства, што яно скарысталася дамінуючым становішчам на рынку аптовай рэалізацыі мінеральнага канцэнтрату — галіту. "Беларуськалій", як кажуць у МАРГ, усталяваў дыскрымінацыйныя ўмовы па аб'ёму адгрузкі тавару. Гэта і стала нагодай для папярэджання.
У ведамстве адзначаюць, што папярэджанне — гэта прэвентыўная мера. Калі прадпрыемства выканае ўсе ўмовы, прапісаныя ў папярэджанні, антыманапольнае расследаванне спыняецца.
У іншым разе МАРГ пагражае адказнасцю за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжывання дамінуючым становішчам цягне накладанне штрафу — ад 21 тысячы рублёў і звыш 3 мільёнаў рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.