Беларуска паехала на заробкі за мяжу, а там з ёй разлічыліся фальшыўкамі

Беларуска паехала на заробкі за мяжу, а там з ёй разлічыліся фальшыўкамі

Беларуска паехала на заробкі за мяжу, а там з ёй разлічыліся фальшыўкамі / pixabay.com

У Брэсце супрацоўнікі банка выявілі падробленую купюру наміналам 50 долараў ЗША. Як паведамілі ў МУС, яе прынесла 59-гадовая жыхарка горада для абмену. У спецыяліста ўзніклі сумневы ў яе сапраўднасці, якія пацвердзіліся пасля экспертызы.

Падчас праверкі ўстаноўлена, што купюру жанчына атрымала за працу ў суседняй краіне. Брэстчанка растлумачыла, што не ведала пра тое, што грошы падробленыя, і не мела намеру іх збываць.

Па факце збыту падробленых грашовых знакаў у адносінах да невядомай асобы ўзбуджана крымінальная справа. У Беларусі такія злачынствы кваліфікуюцца па артыкуле 221 КК, які прадугледжвае пакаранне ад абмежавання волі да пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.