Беларуска купіла пнеўматычную вінтоўку і па неасцярожнасці параніла сябе

Пнеўматычную вінтоўку адпраўлялі на экспертызу / sudexpert.gov.by
Беларуска купіла пнеўматычную вінтоўку і па неасцярожнасці параніла сябе. Здарэнне адбылося ў Баранавіцкім раёне. У міліцыю пра яго паведамілі з бальніцы.
Як піша sudexpert.gov.by, 31-гадовая жанчына націснула на спускавы кручок, калі спрабавала зняць вінтоўку са сцяны. Яна атрымала скразное пашкоджанне рукі.
Па словах пацярпелай, пнеўматычную вінтоўку яна купіла на маркетплейсе і не думала, што яна можа ўяўляць небяспеку для здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.