Жыхара Смаргоні, які з пнеўматыкі абстраляў падлеткаў, асудзілі на "хімію"

Мужчына страляў з пнеўматычнага пісталета металічнымі шарыкамі / vk.com
Жыхара Смаргоні, які з пнеўматыкі абстраляў падлеткаў, асудзілі на 3 гады і 3 месяцы "хіміі" (з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Яго прызналі вінаватым у "асабліва злосным хуліганстве". Такое рашэнне прыняў суд Смаргонскага раёна.
Здарэнне адбылося ў пачатку восені мінулага года. Каля шматпавярховіка а 18-й гадзіне кампанія падлеткаў стала падрываць петарды. Ад гэтага прачнуўся 35-гадовы мужчына, які "вырашыў разагнаць юнакоў" і з акна сваёй кватэры зрабіў у іх бок тры стрэлы з пнеўматычнага пісталета металічнымі шарыкамі. Мужчына страляў "хаатычна", адзін з шарыкаў трапіў у грудзі 15-гадоваму хлопцу і нанёс яму цялеснае пашкоджанне. Бацькі пацярпелага звярнуліся ў міліцыю. Стралка знайшлі і затрымалі, распачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.