Беларусаў і расіян дапусцілі на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Мілане

Чэмпіянат свету пройдзе ў жніўні (ілюстрацыйнае фота)

Чэмпіянат свету пройдзе ў жніўні (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Беларусаў і расіян дапусцілі на чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Мілане. Пра гэта ТАСС паведаміла генеральны сакратар Федэрацыі каноэ Расіі Алена Ісхакава. Паводле яе слоў, атрымана пацвярджэнне ад Міжнароднай федэрацыі каноэ аб згодзе італьянцаў на ўдзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў.

Чэмпіянат свету пройдзе ў Італіі ў жніўні.

Нацыянальныя федэрацыі, якія праводзяць міжнародныя турніры пад эгідай міжнароднай або еўрапейскай федэрацый, "маюць права самастойна прымаць рашэнне аб магчымасці ўдзелу нейтральных атлетаў у турнірах". Раней весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.