Беларусам прапануюць рэвакцынацыю амаль бескарысным "КовіВакам"
У Беларусі пачалі рабіць рэвакцынацыю — чыноўнікі называюць яе "паўторнай вакцынацыяй". У адрозненне ад "бустара", гэта не адзін дадатковы ўкол, а паўнавартасны курс. Для яго праходжання трэба, каб ад папярэдняй вакцынацыі прайшоў год.
Рэвакцынацыю цяпер робяць ці кітайскім "Сінафармам", ці расійскім прэпаратам "КовіВак". Гэтая прышчэпка амаль бескарысная: згодна з даследаваннямі, пасля яе цітр антыцелаў складае 1:20. Пры гэтым ёсць версіі, што мінімальны для абароны цітр мусіць складаць 1:80-1:120.
"Сінафарм" таксама дае не вельмі высокія цітры, але Сусветная арганізацыя аховы здароўя кажа, што гэтая вакцына дагэтуль карысная для абароны ад цяжкага ходу хваробы.