Беларус зняў на відэа, як праваліўся пад лёд на возеры

Лёд аказаўся занадта тонкім

Лёд аказаўся занадта тонкім / pixabay.com

Беларус зняў на відэа, як праваліўся пад лёд на возеры. Жыхар Гродна вырашыў пакатацца на каньках, але лёд не вытрымаў яго вагі.

Здарэнне адбылося на Юбілейным возеры. Мужчына вырашыў катацца бліжэй да зараснікаў, але там лёд аказаўся занадта тонкім. Ён змог самастойна выбрацца з вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.