Беларус знік на Эльбрусе
Эльбрус
26-гадовы беларус паехаў на Паўночны Каўказ у Расію, каб узабрацца на гару Тэрскалак, якая знаходзіцца на адгор'і Эльбруса. Вышыня — амаль чатыры тысячы метраў.
Па стане на 6 верасня сувязі з мужчынам няма ўжо чатыры дні. Праз гэта яго бацька звязаўся з мясцовым МНС, каб тыя распачалі пошукі.
Складанасці дадае тое, што мужчына не зарэгістраваў папярэдне свой паход — тады б зона пошукаў была меншай. Мясцовасць цяпер прачэсваюць з верталётаў.