Беларусь займае ў Сусветным рэйтынгу міру 96-е месца: зашмат сілавікоў
Самай мірнай краінай лічыцца Ісландыя, за ёй ідуць Данія і Новая Зеландыя. Апошнім у рэйтынгу — на 162 месцы — стаіць Афганістан.
Глабальны індэкс міру выпрацоўваецца ў выніку ацэнак краінаў паводле іх міралюбнасці, а таксама шэрагу паказчыкаў, якія вызначаюць узровень гвалту ў грамадстве. Індэкс улічвае як унутраныя, так і знешнія фактары, і ахоплівае 99% насельніцтва свету. Ён складаецца Інстытутам эканомікі і міру — некамерцыйнай даследчай арганізацыяй, якая мае офісы ў Нью-Ёрку і ў Сеўле.
Радыё Свабода адзначае, што ў параўнанні з леташнім індэксам, сітуацыя у Расіі (155 месца) і Украіне (111-е) пагоршылася. А вось Беларусь крыху палепшыла свае паказчыкі, і перамясцілася з 109-га леташняга месца на 96-е, апярэджваючы Арменію, але адстаючы ад Малдовы і Казахстану. Паляпшэнне паказчыка для нашай краіны аўтары даследавання тлумачаць змяншэннем узроўню злачыннасці, але тут жа звяртаюць увагу на вялізную колькасць спецслужбаў і "высокія суадносіны колькасці ўнутраных сілаў бяспекі да колькасці насельніцтва".
Фота — bymedia.net