Беларус спрабаваў правезці гашыш у тэрмакубку
Гашыш у пакаванні жуйкі / ГТК
Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў пункце пропуску "Казловічы" на мяжы з Польшчай. У кіроўцы знайшлі два скруткі з гашышам, рэчыва адчула службовы сабака, распавялі ў Берасцейскай мытні.
Забароненыя рэчывы ён спрабаваў замаскіраваць. Кіроўца паклаў гашыш ва ўпакоўку жуйкі, яе — у тэрмакубак, а сам кубак схаваў у скрыню пад спальным месцам. Аб'ём канфіскаванага ў беларуса рэчыва — каля 12,5 грамаў.
Цяпер дальнабойніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.