Беларус прадаваў масквічам соль пад выглядам смартфонаў
Маскоўскія праваахоўнікі затрымалі аферыстаў, якія прадавалі скрынкі з харчовай соллю пад выглядам смартфонаў.
Як паведамляе РІА "Новости", у маскоўскую паліцыю звярнуўся мужчына, якому на станцыі метро "Мендзялееўская" невядомы прадаў яму за 38 тысяч расійскіх рублёў дзве скрынкі са смартфонамі. Аб продажы яны дамовіліся загадзя. Але неўзабаве пакупнік выявіў, што ў скрынках — харчовая соль.
Аператыўнікі затрымалі трох падазраваных. Пры ператрусе ў іх кватэры знайшлі 49 скрынак з-пад мабільных тэлефонаў вядомай маркі, у якіх знаходзілася соль.
Праз некалькі дзён на станцыі мятро "Нахімаўскі праспект" схапілі яшчэ двух падазраваных.
У наш час тром з пяці затрыманых — ураджэнцам Масквы, Беларусі і Арменіі — выставілі абвінавачанне ў махлярстве. Усім ім пагражае зняволенне.
Фота — technodaily.ru