Беларусь не галасавала па “крымскай” рэзалюцыі ПА АБСЕ

Дэлегацыя Беларусі не галасавала па рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ “Парушэнні правоў чалавека і асноўных свабод у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі”. Гэты дакумент з’яўляецца адной з дадатковых рэзалюцыяў да Тлібіскай дэкларацыі, прынятай на 25-й сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіла 1-5 ліпеня.
Як паведаміла БелаПАН чалец сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Валянціна Леаненка, па астатніх пытаннях беларуская дэлегацыя галасавала.
На пасяджэнні ПА АБСЕ былі прынятыя тры асноўныя рэзалюцыі, а таксама 16 дадатковых, якія тычыліся розных міжнародных праблем. У рэзалюцыі па Крыме рашуча асуджаецца анексія паўвострава Расіяй , а таксама парушэнні правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да крымскіх татар. Дзяжавы — удзельнікі асамблеі закліканыя ўстрымлівацца ад любых дзеянняў або кантактаў, якія наўпрост ці ўскосна прадугледжваюць прызнанне змены статуса Крыма.