Байкера з Глыбоцкага раёна затрымалі за "абразу Лукашэнкі"
Сяргей Манах / vk.com
Байкера з Падсвілля ў Глыбоцкім раёне затрымалі за "абразу Лукашэнкі". Відэа з ім з'явілася ў тг-канале, звязаным з сілавікамі. У ім мужчына сваё затрыманне тлумачыць тым, што ён нібыта абражаў Аляксандра Лукашэнку і "заклікаў да гвалту".
"Медыязона" знайшла старонку затрыманага ў сацсетках. Там ён падпісаны як Сяргей Манах.