БАТЭ згуляе з “Дандолкам” у 3-м раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

БАТЭ згуляе ў 3-м раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з ірланскім “Дандолкам”. Напярэдадні ірландцы ў рамках 2-га раунда кваліфікацыі згулялі ўнічыю з ісландскім “Хабнарф'ёрдзюрам” (2:2) і па суме дзвюх сустрэчаў (першая — 1:1) прайшлі ў наступны круг спаборніцтваў.
Матч БАТЭ — “Дандолк” адбудзецца 26 ліпеня на “Барысаў-Арэне”. Матч у адказ каманда Аляксандра Ермаковіча правядзе ў пачатку жніўня ў Ірландыі.
Год таму гэтыя клубы сустракаліся ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў: барысаўчане адолелі ірландцаў у сябе дома (2:1), а ў гасцях згулялі ўнічыю (0:0).