БАТЭ згуляе з “Астаной” у плэй-оф Лігі Еўропы

БАТЭ згуляе з “Астаной” у плэй-оф Лігі Еўропы

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ згуляе з “Астаной” у плэй-оф Лігі Еўропы. Гэта стала вядома па выніках лёсавання еўракубкавых турніраў УЕФА, якое прайшло ў пятніцу, 5 жніўня.

Адметна, што за казахстанскі клуб цяпер гуляе абаронца зборнай Беларусі Ігар Шытаў, які ў 2009-2011 гадах быў футбалістам БАТЭ.

Нагадаем, што барысаўчане выбылі з 3-га раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пасля буйнога пойгрышу ірландскаму “Дандолку” — 1:0, 0:3. Цяпер падапечныя Аляксандра Ермаковіча пазмагаюцца за выхад у групавы раунд Лігі Еўропы.

У другім па значнасці еўракубкавым турніры сёлета гулялі таксама салігорскі “Шахцёр” (выбыў з 2-га раунда кваліфікацыі), а таксама мінскае “Дынама” і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” (выбылі з 3-га раунда кваліфікацыі).