БАТЭ з мінімальным лікам перамог гродзенскі “Нёман”

БАТЭ з мінімальным лікам перамог гродзенскі “Нёман”

12 траўня, у другі дзень 7-га тура футбольнага чэмпіяната вышэйшай лігі, БАТЭ выйграў у “Нёмана” з лікам 1:0. Гульня адбывалася на полі ў Гродне. Адзіны гол на 55 хвіліне забіў Міхась Гардзейчук.

Такім чынам Гродзенская каманда засталася адзінай, якая не перамагала ў гэтым першынстве.

У гэты ж дзень наваполацкі Нафтан на сваім полі прымаў гасцей з ФК “Слуцк” і выйграў з лікам 1:0. На 68-ай хвіліне гол забіў паўабаронца наваполацкай каманды Андрэй Якімаў.

У іншых матчах 12 траўня футбалісты мазырскай “Славіі” разграмілі гасцей з ФК “Мінск” — 6:2, “Іслач” прайграла “Белшыне” — 2:3, а “Гарадзея” саступіла “Віцебску” — 0:2.

11 траўня “Крумкачы” з лікам 2:0 перамаглі футбалістаў салігорскага “Шахцёра”.

Яшчэ адзін матч пройдзе 13 траўня паміж “Гранітам” і мінскім “Дынама”. Апошняя гульня тура адбудзецца ажно 30 траўня: у ёй сустрэнуцца футбалісты брэсцкага “Дынама” і жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”.