БАТЭ стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі

БАТЭ стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі

13 сакавіка на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" вырашаўся лёс Суперкубка Беларусі. За яго змагаліся барысаўскі БАТЭ і салігорскі "Шахцёр".

Віталь Радзівонаў адкрыў лік на 23-й хвіліне. Але гол у браму "Шахцёра" быў забіты з афсайду, таму суддзя яго не залічыў.

На 25-й хвіліне гол, забіты Міркам Іванічам, дазволіў БАТЭ выйсці наперад. На 45-й хвіліне салігорцы атрымалі магчымасць зраўняць лік: гол забіў абаронца каманды са штрафнога. Але бакавы арбітр пабачыў парушэнні з боку двух салігорцаў супраць брамніка БАТЭ. У выніку, гэты гол не быў залічаны.

На 59-й хвіліне Радзівонаў забіў-такі гол, давёўшы лік да 2:0. А вось наступны гол футбалісты БАТЭ забілі самі сабе: тут "адзначыўся" Дзяніс Палякоў — былы гулец "Шахцёра".

У выніку з лікам 2:1 барысаўская каманда стала ўжо шосты раз уладальніцай Суперкубка.