БАТЭ разграміў казахстанскі "Кайсар" — 4:0
БАТЭ разграміў казахстанскі "Кайсар" — 4:0 (1:0). Гэта быў апошні спарынг барысаўчан на чарговым зборы ў Турцыі. Два галы забіў Віталь Радзівонаў (20-я і 58-я хвіліны), па адным — Аляксандр Валадзько (60-я) і Максім Валадзько (90-я).
Каманда Аляксандра Ермаковіча выступала ў наступным складзе: Чэрнік, Жаўнерчык, Дубра, Палякоў (Гайдучык, 68), Пік (Джыгера, 76), Карніцкі (А. Валадзько, 46), Кендыш (Яблонскі, 68), Іваніч (Аляхновіч, 68), Рыас (М. Валадзько, 46), Радзівонаў (Мазалеўскі, 68), Стасевіч.
У папярэдніх матчах БАТЭ разграміў латвійскі клуб "Ліепая" (мінулагодняга чэмпіёна Латвіі) — 4:0, прайграў украінскай камандзе "Чаркаскае Дняпро" — 0:2. 9 сакавіка каманда прыляціць у Беларусь. Ужо 13-га адбудзецца матч за Суперкубак Беларусі з салігорскім "Шахцёрам".