БАТЭ перамог "Шахцёр" і падняўся на чацвёртае месца
БАТЭ — "Шахцёр" / vk.com/fcshakhterby
У чацвер прайшлі першыя два матчы 15-га тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. БАТЭ перамог "Шахцёр" — 2:0. Першы гол на 5-й хвіліне забіў Дзяніс Лапцеў — ён упершыню вызначыўся ў гэтым сезоне. Ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны пенальці рэалізаваў Валерый Грамыка.
У пятніцу сустрэнуцца "Нафтан" і "Нёман", "Славія" і "Энергетык-БДУ". У суботу пройдуць матчы: "Іслач" — "Мінск", "Белшына" — "Дынама" (Брэст), "Слуцк" — "Гомель".
У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 32 ачкі (пасля 14 матчаў), "Нёман" мае 29 (пасля 13), "Тарпеда-БелАЗ" — 27 (14). На чацвёртае месца падняўся БАТЭ — 22 ачкі (пасля 14 матчаў).