БАТЭ перамагло “Мілан”— у матчы ветэранаў (фота)

БАТЭ перамагло “Мілан”— у матчы ветэранаў (фота)

Матч ветэранаў беларускага футбольнага клуба БАТЭ і італьянскага “Мілана” прайшоў 1 ліпеня на “Барысаў-Арэне”. Гульня была прымеркаваная да дня вызвалення Барысава. Італьянцы адгукнуліся на прапанову барысаўчан згуляць разам.

У матчы прыняў удзел Віталь Кутузаў, які гуляў за абедзве каманды. У гэтай сустрэчы ён узмацніў італьянскі клуб.

Адзіны год забіў Генадзь Блізнюк і такім чынам забяспечыў сваёй камандзе перамогу — 1:0. Таксама матч стаў апошняй гульнёй барысаўчаніна Дмітрыя Ліхтаровіча, які афіцыйна абвясціў пра завяршэнне кар’еры футбаліста.