БАТЭ і “Шахцёр” сёння пазмагаюцца за Суперкубак Беларусі па футболе
Сёння пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі — барысаўскі БАТЭ і салігорскі “Шахцёр” будуць змагацца за ганаровы трафей. Матч пройдзе ў сталіцы на стадыёне ФК “Мінск” і пачнецца ў 15.00.
Напярэдадні галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў на прэс-канферэнцыі, што выведзе ў гэтым матчы навічкоў каманды, якія сёлета далучыліся да клуба. Гэта серб Мірка Іваніч, эстонец Артур Пік і беларус Юрый Кендыш, які апошнія два гады гуляў за літоўскія клубы “Тракай” і “Жальгірыс” і цяпер вярнуўся на радзіму.
Нагадаем, што за Суперкубак змагаюцца чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубка краіны па выніках мінулага сезона. Паколькі чэмпіёнскі тытул і Кубак-2015 заваяваў адзін і той жа клуб (БАТЭ), то ў матчы за Суперкубак удзельнічае фіналіст Кубка (“Шахцёр”).