Барыса Беразоўскага сёння не пахаваюць

Як паведамляе РІА "Новости", ён не змог сказаць, калі ж дакладна адбудзецца пахаванне, але "мусіць даведацца ў бліжэйшы час".
 

Пра тое, што пахаванне расійскага алігарха пройдзе ў панядзелак, 3 траўня паведаміў тэлеканал "Дождж", які спасылаўся на некалькі крыніц. Цяпер жа стала вядома, што, сябры сям'і, нібыта, ужо атрымалі паведамленне, што дата змяняецца. Верагодна, сям'я Барыса Беразоўскага пераносіць пахаванне, каб пазбегнуць асвятлення жалобнай цырымоніі ў СМІ.

Нагадаем, цела расійскага алігарха яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне. Цяпер праводзіцца расследаванне. Раней паведамлялася, што з-за гэтага Беразоўскага не пахаваюць аж да лета.

Пуціну прывезлі ліст ад Беразоўскага, публікаваць яго не будуць

Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі?

Фота — ria.ru