Бацькам абмяжуюць наведванне дзяцей у беларускіх летніках

Дзеці, ілюстрацыйнае фота / freepik.com
Сёлета ў дзіцячых летніках мінімізуюць колькасць бацькоўскіх дзён. Пра гэта заявіла дырэктарка Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Таццяна Асмалоўская.
Паводле яе, для наведвання бацькоў дастаткова аднаго дня ў змену, а не кожныя выходныя. Асмалоўская зазначыла, што 15 дзён, якія цягнецца адна змена ў летніку, — гэта не так шмат.
"Дзеці занятыя, яны атрымліваюць паўнавартаснае харчаванне, акружаныя клопатам, таму што падрыхтоўка кадраў, у прыватнасці важатых, пачалася практычна з верасня месяца", — перадае БЕЛТА яе словы.
Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай дадаў, што кожны летнік сам вызначае правілы наведвання бацькамі дзяцей. Ён згадаў, што падчас пандэміі кавіду дзеці ў прынцыпе не сустракаліся з бацькамі, каб не занесці інфекцыю.
Чыноўнік падкрэсліў, што ў летнікайх цяпер прадугледжаныя бацькоўскія дні: "У кагосьці гэта можа быць у чацвер, у кагосьці — у суботу. Але ў асноўным гэта з пятніцы па нядзелю, калі ў бацькоў выходныя дні, каб яны маглі пагутарыць з дзіцем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.