“Бабушкина крынка” атрымала назад скрадзеныя 2 тоны сухога малака
Вялікую партыю прадукта прысабечылі супрацоўнікі прадпрыемства.
Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці выставіў абвінавачанне чатыром работнікам магілёўскага малаказавода “Бабушкина крынка”, якія скралі ў прадпрыемства вялікую партыю прадукцыі. Таксама суд чакае індывідуальнага прадпрымальніка, які дзейнічаў у змове з імі.
Паводле следчых, работнікі завода ў дзённы працоўны час пагрузілі ў грузавую машыну 2 тоны сухога абястлушчанага малака, кошт якога складаў болей за 99 мільёнаў рублёў, а потым вывезлі яго за межы прадпрыемства. Скрадзены прадукт прызначаўся для нелагальнага вывазу ў Расію.
Аператыўнікі затрымалі зламыснікаў, а складзеную прадукцыю вярнулі заводу.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікуюць як крадзеж групай асобаў у буйным памеры. Фігурантаў справы ўзялі пад варту, перадае прэс-служба Следчага камітэту.
Ілюстратыўнае фота з сайта borisov.all.biz