Бабруйская "Белшына" прайшла ліцэнзаванне і згуляе ў чэмпіянаце Беларусі

Бабруйская "Белшына" прайшла ліцэнзаванне і згуляе ў чэмпіянаце Беларусі

Бабруйская "Белшына" прайшла ліцэнзаванне і згуляе ў чэмпіянаце Беларусі 2016 года. Пра гэта стала вядома ў аўторак, калі гэтую справу разгледзеў камітэт па клубным ліцэнзаванні Беларускай федэрацыі футбола. Клуб выканаў усе патрабаванні, інфармуе abff.by.

Такім чынам, да нацыянальнага першынства ў вышэйшай лізе дапушчаныя 14 камандаў. Ліцэнзіі не атрымалі футбольныя клубы "Дынама-Брэст" і "Нафтан" (Наваполацк), якія не выканалі "фінансавыя крытэрыі". Пасля выпраўлення сітуацыі яны павінны звярнуцца ў Апеляцыйны камітэт па клубным ліцэнзаванні. Яго бліжэйшае паседжанне адбудзецца ў Доме футбола 21 сакавіка.

Бабруйская "Белшына" прайшла ліцэнзаванне і згуляе ў чэмпіянаце Беларусі
Фота: abff.by.