Азаранка прайграла Свёнтак у чвэрцьфінале турніру ў Катары
Вікторыя Азаранка / Reuters
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла з турніру WTA, які праходзіць у Катары.
У чвэрцьфінале спаборніцтва нашая суайчынніца прайграла польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак, першай ракетцы свету — 4:6, 0:6.
У адрозненне ад прадстаўніцы Латвіі Алены Астапенка польская тэнісістка пасля гульні паціснула руку беларусцы.