"Авіядэбашыра" Сяргея Кабалава экстрадуюць у Расію

Нагадаем, бортправаднік кампаніі "Кагалымавія" заявіў у паліцыю, што п'яны Кабалаў нецэнзурна лаяўся і ўдарыў яго 11 студзеня на борце самалёта Масква — Хургада. Была распачатая справа аб збіцці, а пазней — аб замаху на выкраданне самалёта (за гэта пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі). Сяргей Кабалаў быў абвешчаны Расіяй у міжнародны вышук і ў пачатку сакавіка затрыманы ў Беларусі.

РІА "Новости" нагадвае, што ў пачатку красавіка Генпракуратура Расіі звярнулася з запытам аб выдачы Кабалава для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці. "Перашкодаў для выдачы намі ўстаноўлена не было", — заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.