"Авіядэбашыра" Кабалава перададуць расіянам у Оршы (відэа)

Спачатку грамадзяніна Расіі прывязуць з Гродна, дзе ён утрымліваецца, у Оршу. Там яго ўжо будуць чакаць расійскія праваахоўнікі. Верагодна, гэта адбудзецца пасля травеньскіх святаў, інфармуе РІА "Новости".
 

Нагадаем, бортправаднік кампаніі "Кагалымавія" заявіў у паліцыю, што п'яны Кабалаў нецэнзурна лаяўся і ўдарыў яго 11 студзеня на борце самалёта Масква — Хургада. Была распачатая справа аб збіцці, а пазней — аб замаху на выкраданне самалёта (за гэта пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі).

Сяргей Кабалаў быў абвешчаны Расіяй у міжнародны вышук і ў пачатку сакавіка затрыманы ў Беларусі. Месяц таму Генпракуратура Расіі звярнулася з запытам аб выдачы Кабалава для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці. Беларускі бок нядаўна заявіў, што не бачыць для гэтага перашкодаў.