Аўтара надпісу "Х..." слуцкая міліцыя знайшла па адбітках пальцаў

Да трох гадоў волі пагражае маладому случаніну за хуліганства — дзве непрыстойныя фразы, надрапаныя на Mitsubishi у адной з вёсак Слуцкага раёна. Як піша kurjer.info, таксама мужчына павінен будзе заплаціць за пашкоджанне аўто.
Мужчына не быў знаёмы з гаспадаром аўто, той яго нічым не пакрыўдзіў. Аднак случанін надрапаў непрыстойнасці на пярэдняй і задняй левай дзверцы чужога аўто.
Справай заняўся Следчы камітэт. Зламысніка знайшлі па адбітках пальцаў. Свае дзеянні ён патлумачыць не змог — кажа, што быў п'яны.