Аўтамабілі назвалі прычынай камунальнай аварыі ў Ветцы
Аварыйная брыгада працавала амаль дзве гадзіны / sb.by
Аўтамабілі назвалі прычынай камунальнай аварыі ў Ветцы ў Гомельскай вобласці. Як пішуць ратавальнікі, у чацвер праз "дынамічную нагрузку" адбылася прасадка грунту і, як наступства, парыў трубаправода халоднага водазабеспячэння. На Савецкай вуліцы без вады засталіся жыхары трох шматпавярховікаў — амаль паўтысячы чалавек.
Ліквідацыяй аварыі займалася брыгада "Гомельводаканала". Ім спатрэбілася менш за дзве гадзіны.