Аўтамабілем года ў Беларусі прызналі кітайскі "паркетнік"

Аўтамабіль Voyah Free / carnewschina.com
Вынікі конкурсу "Аўтамабіль года" падвяла аўтамабільная асацыяцыя "БАА". Акрамя галоўнай намінацыі было створана яшчэ сем, піша Onliner.by.
Удзельнікамі конкурсу былі брэнды і мадэлі аўтамабіляў, якія прадаюцца чальцамі "БАА" на беларускім рынку па стане на 31 снежня 2024 года і адлюстроўваюцца ў статыстыцы продажаў сістэмы "БАА".
Намінацыя "Аўтамабіль года"
Чытачы вызначылі сямёрку фіналістаў галоўнай намінацыі:
Voyah Free (1228 галасоў), гэта кітайскі аўтамабіль
Audi Q8 (1159),
Audi Q7 (965),
Geely Coolray / Belgee X50 (508),
Geely Monjaro (364),
Nissan X-Trail E-Power (361),
Lada Vesta (255).
Потым за гэтую сямёрку галасавалі эксперты. У іх галасаванні перамагла тая ж кітайская мадэль:
Voyah Free
Audi Q8
Belgee X50
Намінацыя "Дызайн года"
Audi RS6 Avant
Voyah Free 318
Zeekr 001
Намінацыя "Мадэль — навінка года"
Dongfeng Box
Jetour T2
Zeekr 7X
Намінацыя "SUV года" (у цэнавай катэгорыі да 100 000 руб.)
Belgee X50
Haval F7
Dongfeng Mage
У наступных намінацыях месцы размеркаваліся паводле вынікаў продажаў.
Намінацыя "Найбольш папулярны седан года"
Belgee S50
Lada Vesta
Lada Granta
Намінацыя "Найбольш папулярны SUV года"
Belgee X50
Belgee X70
Voyah Free
Намінацыя "Найбольш папулярны электракар года"
Voyah Free
Nissan X-Trail e-power
FAW Bestune NAT
Намінацыя "Найбольш папулярны камерцыйны аўтамабіль года"
GAZ Gazel Next Track
GAZ Gazel Next Van
UAZ СГР Van
Намінацыя "Аўтамабіль года ў "Прамагралiзiнгу"
Dongfeng Shine GS.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.