"Асаблівы падарунак" Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам Белага дома

"Запінкі ад Трампа" аказаліся проста мерчам Белага дома

"Запінкі ад Трампа" аказаліся проста мерчам Белага дома / калаж Еўрарадыё

"Асаблівы падарунак" Трампа Лукашэнку аказаўся проста сувенірам, які можа набыць кожны. Еўрарадыё знайшло ў продажы і такія ж запінкі, і ў іншых варыяцыях.

У Белага дома даўно працуе афіцыйная крама падарункаў — прасцей кажучы, свайго мерча. Можна набыць і торбы, і магніты, і розныя запінкі, у тым ліку з выявай Белага дома. У сярэднім яны каштуюць 70-100 долараў.

Такіх жа запінак, як падарылі Лукашэнку, цяпер у продажы няма. Але іх перапрадаюць на Ebay крыху даражэй: 385 долараў за новыя ці 30 за старыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.