Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх? Стрым з Паўлам Усавым

Павел Усаў

Павел Усаў

Сазвон Трампа з Лукашэнкам нібыта намеціў перазагрузку не толькі ў адносінах Беларусі і ЗША, але і ў адносінах Захаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Пакуль што мы не заўважаем ніякіх зменаў. Але тое, што ў Вашынгтоне лічаць магчымым вывесці мінск з міжнароднай ізаляцыі, фактычна азначае, што Офісу Святланы Ціханоўскай давядзецца пасунуцца на міжнародных мерапрыемствах, на якія могуць неўзабаве вярнуцца "афіцыйныя" беларускія дэлегацыі.

Што ў гэтым плане можа змяніць паездка Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду? Навошта прапагандыст Ігар Тур прыйшоў у апазіцыйны чат даказваць, што менавіта такія, як ён, у Беларусі большасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.