Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цынцынаці
Арына Сабаленка / ubitennis.com
Беларуска Арына Сабаленка (2-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці.
Наша суайчынніца ўпэўнена выйграла ў расіянкі Дар'і Касаткінай (13) — 6:3, 6:3.
За выхад у паўфінал Сабаленка паспабаорнічае з прадстаўніцай Туніса Унс Джабір (5).
Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 20 жніўня.