Арына Сабаленка ў Брысбене перамагла Дар'ю Касаткіну і выйшла ў паўфінал
Арына Сабаленка / twitter.com/Tennis
У чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Брысбене беларуска Арына Сабаленка выйграла ў расіянкі Дар'і Касаткінай.
Наша суайчынніца атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:1, 6:4.
У паўфінале спаборніцтваў яе чакае сустрэча з яшчэ адной беларускай — Вікторыяй Азаранка.
Як распавядала Еўрарадыё, Азаранка выйшла ў паўфінал, адолеўшы латвійскую тэнісістку Алену Астапенка — 6:3, 3:6, 7:5.