Археолагі знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замка
Крэўскі замак / Калаж Еўрарадыё
Археолагі даказалі, што ў Крэўскім замку было тры вежы, а не дзве, як лічылася раней. Заходні кут трэцяй вежы (яе называюць Свідрыгайлавай) адкапала экспедыцыя пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча.
Адкрыццё вежы паставіла непрыемныя пытанні ўласна перад беларускай археалогіяй, заўважае Hrodna.life. "Слухайце, а як гэта магчыма на трэцім (ці чацвертым?) дзесяцігоддзі археалагічных даследванняў замка знайсці новую вежу? А як гэта магчыма другое (ці трэцяе?) дзесяцігоддзе ладзіць рэстаўрацыйныя працы без такой інфармацыі?" — фармулюе іх гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.