Інстытут гісторыі хоча, каб міліцыя занялася “чорнымі капальнікамі”

Ідзе гаворка фактычна пра поўную забарону на прыватныя археалагічныя раскопкі / ОНТ
Прадстаўнікі Інстытута гісторыі прапануюць заканадаўча ўвесці поўную забарону для фізічных асоб на выкарыстанне тэхнічных сродкаў для археалагічных пошукаў, такіх як металашукальнікі, магнітныя прыборы і іншыя сродкі. Гатуюцца прапановы па ўнясенні змяненняў у артыкул 20.6 КаАП. Пра гэта пішацца ў свежым зборніку “Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе”. На гэта звярнуў увагу канал "De facto. Беларуская навука".
Аўтары гавораць аб абвастрэнні даўняй праблемы так званых “чорных капальнікаў”, якія “разбураюць помнікі археалогіі”, прадаючы потым на папулярных анлайн-пляцоўках гістарычныя артэфакты, што з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю.
Крытыкуюцца і прыватныя музеі, а таксама адна з мінскіх кропак продажу кавы, на сценах якой вісяць археалагічныя артэфакты (старэйшыя за 120 гадоў).
У Інстытуце гісторыі скардзяцца, што праваахоўныя органы не заўсёды ўспрымаюць такія факты як сур’ёзнае злачынства — часцей як арыгінальнае хобі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.