Раскопкі пад Рэчыцай будуць праводзіць археолагі з "Эрмітажу"

Раскопкі пад Рэчыцай

Раскопкі пад Рэчыцай / sb.by

Веткаўскі музей шукае валанцёраў на археалагічныя раскопкі. Але для кантактаў даецца расійскі нумар. Гэта махляры?

Аказваецца, не. З 8 ліпеня археолагі будуць працаваць у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Там знаходзіцца бескурганны могільнік зарубінецкай (III ст. да н.э. — І ст. н.э.) культуры. Веткаўскі музей арганізуе раскопкі сумесна з супрацоўнікамі расійскага "Эрмітажа", кіраваць экспедыцыяй будзе расіянка Ларыса Варацінская.

"На жаль, мы не маем такога абсталявання і іншых магчымасцяў, якія дазваляюць якасна праводзіць рэстаўрацыю, кансервацыю археалагічных знаходак, якія мае "Эрмітаж", — тлумачаць удзел расіян у Ветцы. — Ды і яны займаюцца вывучэннем зарубінецкай культуры з сярэдзіны ХХ стагоддзя. Таму ад гэтай супрацы мы атрымліваем усе знаходкі, якасную рэстаўрацыю, навуковы досвед тых, хто працуе з гэтай тэмай больш за 50 гадоў. А яны зацікаўленыя працягваць вывучэнне зарубінецкай культуры".

Асобна падкрэсліваецца, што ўсе знаходкі з гэтых раскопак перадаюцца Веткаўскаму музею.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.