Археолагі знайшлі падземны ход у Заслаўскі замак

Падземны ход у Заслаўі

Падземны ход у Заслаўі / t.me/iinanb

Археолагі падчас раскопак знайшлі верагодны лаз, які вядзе ў Заслаўскі замак. Пра гэта расказалі ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

У Інстытуце гісторыі кажуць, што раскопкі каля Заслаўскага замка вядуцца ўжо блізу месяца. Раней спецыялісты адшукалі згадкі пра гэты ход у архіўных дакументах археалагічных даследаванняў 70-х гадоў ХХ стагоддзя.

Упершыню ход выявіў археолаг Георгій Штыхаў. Тады яго часткова расчысцілі, але даследаванні прыпынілі, калі выявілі, што адна са сцен пашкоджаная.

"Вядома, што прыкладная даўжыня ходу складае 80 м, вышыня — каля 1,2 м. Інфармацыі пра яго няшмат, аднак падземны ход унікальны і можа стаць даступным для турыстаў", — пракаментавала дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька.

Археолагі знайшлі падземны ход у Заслаўскі замак
Падземны ход у Заслаўі / t.me/iinanb
Археолагі знайшлі падземны ход у Заслаўскі замак
Падземны ход у Заслаўі / t.me/iinanb
Археолагі знайшлі падземны ход у Заслаўскі замак
Падземны ход у Заслаўі / t.me/iinanb

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.