Апошні дзень верасня будзе воблачным і ветраным

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 30 верасня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +8...+14 градусаў.
У першы дзень кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца невялікія дажджы. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі — парывісты.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да -5 градусаў. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 8-14 градусаў вышэй за нуль.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.