Андрусь Горват напісаў кнігу пра Нараўлянскі палац

Вокладка кнігі "Дом"

Вокладка кнігі "Дом" / фота са старонкі Горвата ў Фэйсбуку

Андрусь Горват напісаў новую кнігу. Яна называецца "ДОМ" і прысвечаная Нараўлянскаму палацу, аднаўленню якога пісьменнік прысвяціў шмат сілаў і часу:

"Гэта кніга пра нараўлянскі палац — стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй асабістай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі".

Нараўлянскі палац Горватаў пісьменнік разам з аднадумцамі пачаў аднаўляць яшчэ некалькі гадоў таму. Пасля 2020 года Горват з палітычных прычынаў быў вымушаны пакінуць Беларусь, аднак працы па аднаўленні палаца ў Нароўлі працягваюцца дагэтуль.

Пачытаць урыўкі з кнігі і набыць яе можна на сайце dadomu.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.