Па-беларуску выйдзе твор пра вайну ва Украіне і культавы нямецкі раман

Издательство "Янушкевич"

Выдавец Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў / "Янушкевич"

Беларускае выдавецства “Янушкевіч” абвесціла аб выхадзе па-беларуску легендарнага рамана Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году.

Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. Цяпер перакладчык Сяргей Матырка ўжо працуе над тэкстам “Бляшанага барабана”. 

Гэты твор у свой час перакуліў пасляваенную нямецкую літаратуру. Гісторыя пра тое, як маўчаць, калі трэба гаварыць, і гаварыць, калі ніхто не слухае.

Раман “Нуль” Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне. Гэта не кніга пра подзвігі і героіку, а пра трывожнае чаканне, бруд, страх і лінію фронту, што перасякае чалавечае жыццё. 

Над перакладам працуе Кацярына Маціеўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.