Аналаг культавага печыва будзе вырабляць "гаманец" Лукашэнкі

Печыва choco pie

Печыва choco pie / wikimedia.org

На кандытарскай фабрыцы, якая належыць "гаманцу" Лукашэнкі, будуць вырабляць аналаг культавага печыва. Гаворка ідзе пра фабрыку "Ардзіта", якая належыць Аляксандру Зайцаву.

Расследвальнікі "Бюро" выявілі, што на прадпрыемстве плануюць выпускаць бісквітнае печыва choco pie.

Кандытарскую фабрыку "Ардзіта" будуюць у асаблівай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша". Згодна з бухгалтарскай справаздачнасцю "Ардзіты" за 2024 год у будаўніцтва завода ўкладзена амаль 22 мільёны рублёў.

Прадпрыемства плануе заняцца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў пад брэндам ZALEEPIE. Гэты таварны знак зарэгістраваны асабіста на Аляксандра Зайцава.

Юрыдычная асоба "Ардзіта" аформленая на колішнюю супрацоўніцу зайцаўскіх структур — Таццяну Кухараву. Раней яна была ўладальніцай зайцаўскай фірмы "Касмічнае агенцтва Белкосмас" і кіраўніцай кампаніі "Рух спорт менеджмент", калі ёй асабіста валодаў Зайцаў.

Аналаг культавага печыва будзе вырабляць "гаманец" Лукашэнкі
Рэклама печыва ад "Ардзіты" / buromedia.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.