Amnesty International просіць Польшчу зрабіць падарожны для беларусаў 3-гадовым

Падарожны дакумент замежніка
Спрасціць легалізацыю ў Польшчы для беларусаў заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Адна з рэкамендацый — падоўжыць тэрмін дзеяння польскага падарожнага дакумента для замежнікаў з аднаго да трох гадоў, перадае Беларуская служба Польскага радыё.
Праваабаронцы нагадваюць, што многія беларусы ў эміграцыі пасля ўказу Лукашэнкі аказаліся без дзейсных дакументаў і стаяць перад выбарамі: вярнуцца ў Беларусь з рызыкай трапіць пад затрыманні ці заставацца ў Польшчы без статусу.
"Людзі без дакументаў не могуць працаваць, пайсці да лекара ці нават уступіць у шлюб. Гэта жыццё ў прававым вакууме. Са жніўня ініцыятыва пачынае кампанію на карысць беларусаў у Польшчы. Адна з рэкамендацый — падоўжыць польскі дакумент падарожжа для беларусаў да мінімум трох гадоў", — каментуе сітуацыю правваабаронца Amnesty International Poland Яанна Расткоўска.
Паводле яе, арганізацыя звярнулася да МЗС Польшчы з просьбай распрацаваць дакументы для легалізацыі для народжаных у Польшчы дзяцей грамадзян Беларусі. Цяпер такія дзеці фактычна не маюць дзяржаўнай прыналежнасці, падкрэслівае Расткоўска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.